Прэзідыум Канферэнцыі Біскупаў Італіі падчас сустрэчы з Папам Прэзідыум Канферэнцыі Біскупаў Італіі падчас сустрэчы з Папам 

Касцёл у Італіі адпраўляецца ў сінадальнае падарожжа

Прэзідыум Канферэнцыі Біскупаў Італіі ўнёс Папу прапанова стаць на сінадальны шлях. Гэта адказ на заклік Францішка да Касцёла ў Італіі падчас Катэхетычнага кангрэса ў Фларэнцыі ў 2015 г.

Тады Святы Айцец казаў пра неабходнасць пачаць працэс нацыянальнага Сінода, супольнасць за супольнасцю, дыяцэзія за дыяцэзіяй. Італьянскія біскупы падрыхтавалі праект для пачатку рэалізацыі папскага запрашэння. Гэта шлях, які трэба пачынаць "знізу", каб вызначыць прыярытэты місіі Касцёла і спосабы іх рэалізацыі.

У заяве Vatican News старшыня італьянскай біскупскай канферэнцыі, кардынал Гуалцьера Басэці адзначыў, што перш за ўсё трэба прыслухоўвацца да патрэб людзей, паколькі пандэмія яшчэ больш падкрэсліла адрозненні паміж асобнымі рэгіёнамі краіны.

Пры падрыхтоўцы Сінода, на яго думку, важна ўлічваць пастулаты адгартацыі Evangelii gaudium, дзе гаворыцца пра душпастырскае навяртанне, трэба таксама ўлічваць дух салідарнага братэрства. Фарміраванне вернікаў, якое вядзе да сталасці ў веры, новай адкрытасці да евангельскіх каштоўнасцей і да супрацоўніцтва ў рамках касцёльнай супольнасці таксама мае вялікае значэнне.

Арцыбіскуп Перуджы заявіў аб неабходнасці змены падыходу: "так было заўсёды". “Гэта перашкаджае нам змяняцца, рухацца наперад, і Папа кажа нам працягваць рэалізоўваць новыя праекты, бо ў адваротным выпадку вада ў сажалцы рызыкуе стаць застаялай”, - падкрэсліў кардынал Басэці.
 

04 сакавіка 2021, 11:47