Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі прэфект у Вэстмінстэрскім абацтве

Прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў і Старшыня Caritas Internationalis, кардынал Луіс Антоніа Тэгле выступіць 3 лістапада 2020 г. у знакамітым англіканскім Вэстмінстэрскім абацтве.

Іерарх возьме ўдзел у дыскусіі на тэму мудрасці ў грамадскім жыцці. Яго суразмоўцай будзе Элізабэт Адэкунле, архідыякан і капелан каралевы Лізаветы II.

Экуменічная дыскусія з’яўляецца часткай восеньскай праграмы Інстытута Вэстмінстэрскага абацтва, дзейнасць якога накіравана на адраджэнне маральных і духоўных каштоўнасцей у грамадскім жыцці. Установа арганізуе, сярод іншага публічныя канферэнцыі і семінары.
 

28 кастрычніка 2020, 13:30