Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Ватыкан: манахіні перадалі Папу дом для прыёму мігрантаў

Манахіні з кангрэгацыі Служак Божага Провіду ў Катаніі перадалі ў распараджэнне Папы свой цэнтр для прыёму пілігрымаў у Рыме. Ён будзе выкарыстоўвацца для прыняцця мігрантаў.

Аб шчодрым жэсце італьянскіх законніц паінфармавала 12 кастрычніка 2020 г. Апостальская элемазінарыя. Падкрэсліваецца, што рашэнне аб перадачы ў бязвыплатнае карыстанне нерухомай маёмасці – гэта адказ на заклік Папы, які ў энцыкліцы “Fratelli tutti” шматразова нагадвае пра неабходнасць забеспячэння належнага прыёму мігрантам, якія ўцякаюць ад войнаў, пераследу і прыродных катаклізмаў.

Рымскі палац, які носіць назву “Villa Serena”, адчыніць свае дзверы ў першую чаргу для самотных жанчын, жанчын з дзецьмі, бедных сем’яў, якія прыбываюць у Італію дзякуючы гуманітарным калідорам.

У структуры змогуць адначасова пражываць да 60 чалавек. Яны будуць знаходзіцца там на працягу некалькі першых месцаў пасля прыбыцця. Адначасова ім будзе аказвацца дапамога ў пошуку стабільнага жыцця і працы.

Кіраваць дзейнасцю прытулка будзе каталіцкая дабрачынная Супольнасць св. Эгідзія, якая ў 2015 г. адкрыла гуманітарныя калідоры для бежанцаў з Сірыі, краін Афрыканскага Рога, а таксама з Грэцыі, галоўным чынам з вострава Лесбас. Да сённяшняга дня гэта арганізацыя прыняла і інтэгравала больш за 2600 чалавек, сярод якіх шмат няпоўнагадовых.
 

13 кастрычніка 2020, 10:50