Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Хуткія кананізацыя і беатыфікацыі ў Касцёле

27 кастрычніка 2020 г. Папа сустрэўся на аўдыенцыі з арцыбіскупам Марчэла Сэмерара, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, і ўхваліў дэкрэты, якія датычаць кананізацыйнай і некалькіх беатыфікацыйных спраў.

Першымі трыма дэкрэтамі прызнаюцца цуды, здзейсненыя праз заступніцтва бл. Джусціна Марыі Русаліла, італьянскага святара, заснавальніка Таварыства Боскіх Пакліканняў і Кангрэгацыі Сясцёр Боскіх Пакліканняў, памерлага 2 жніўня 1955 г.; іспанскай законніцы, Слугі Божай Марыі Ларэнца ін Лонга, заснавальніцы бальніцы для невылечна хворых у Неапалі і кангрэгацыі Манахінь Кларысак Капуцынак, памерлай у Неапалі 21 снежня 1539 г; польскай законніцы, Слугі Божай Эльжбеты Чацкай, заснавальніцы Таварыствы Апекі над Сляпымі і Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Служак Крыжа, памерлай 15 мая 1961 г.

Яшчэ тры дэкрэты прызнаюць мучаніцтва і датычаць Слуг Божых Леанарда Мелкі і Томаса Салеха, святароў з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, забітых з нянавісці да веры ў Турцыі ў 1915 і 1917 гг.; Слугі Божага Луіджы Ленцыні, дыяцэзіяльнага святара, забітага з нянавісці да веры ў італьянскім Крочэтэ-дзі-Павула ў ноч з 20 на 21 ліпеня 1945 г.; Слугі Божай Ізабэлы Крысціны Мрад Кампас, свецкай верніцы, забітай з нянавісці да веры ў бразільскім Джуіс дэ Фора 1 верасня 1982 г.

Двума іншымі дэкрэтамі прызнаецца гераічнасць цнотаў. Яны датычаць Слугі Божага Раберта Джавані, брата з Кангрэгацыі Святых Стыгматаў Пана Нашага Езуса Хрыста, бразільца, які памёр Кампінасе 11 студзеня 1994 г.; а таксама Марыі Тэрэзы ад Сэрца Езуса, сузаснавальніцы Кангрэгацыі Служак Боскага Сэрца Езуса, іспанкі, якая памёрла ў Севільі 2 чэрвеня 1908 г.

Даты правядзення кананізацыйных і беатыфікацыйных абрадаў будуць паведамлены пазней.
 

28 кастрычніка 2020, 12:12