Лагатып Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы Лагатып Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы  

Салідарнасць еўрапейскіх іерархаў з арцыбіскупам Кандрусевічам

Кіраўніцтва Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы звярнулася са словамі падтрымкі ў адрас арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які не мае магчымасці вярнуцца на Радзіму.

Еўрапейскія епіскапаты выказалі блізкасць да Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і Касцёла ў Беларусі “ў гэтай далікатнай справе” і далучыліся да закліку Францішка да дыялогу, адмовы ад гвалту і павагі да справядлівасці і закона. Разам з Папам яны даручылі ўсіх беларусаў апецы Маці Божай, Каралевы Спакою.

Запэўніваючы ў малітвах “за дарагога пастыра і за ўсю беларускую супольнасць”, еўрапейскія біскупы спадзяюцца на неадкладнае вяртанне арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага дадому і аднаўленне яго біскупскага служэння ў Беларусі. Яны заклікаюць усіх удзельнічаць у мірным вырашэнні канфлікту і з упэўненасцю ісці шляхам дыялогу на карысць чалавека і ўсяго грамадства.
 

03 верасня 2020, 18:16