Арцыбіскуп Антэ Ёзіч Арцыбіскуп Антэ Ёзіч 

Апостальскі нунцый звярнуўся да духавенства і вернікаў Беларусі

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла ў Беларусі, які, як адзначыў, “цяпер перажывае складаныя часы”. Гэта адбылося падчас яго біскупскага пасвячэння.

Апостальскі нунцый у Беларусі паабяцаў сваё “малітоўнае супрацоўніцтва” для вырашэння ўсіх праблем краіны “з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля”.

“Малюся да Дзевы Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты вашага жыцця”, - сказаў іерарх на рускай мове.

Біскупскае пасвячэнне адбылося ў нядаўна пабудаваным касцёле Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у харвацкім Соліне. Яго ўдзяліў 16 верасня 2020 г. Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін.

Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі 21 мая 2020 г.
 

16 верасня 2020, 12:55