1588792947398.JPG

Еўропа: пандэмія не можа быць апраўданнем дыскрымінацыі хрысціян

Барацьба з пандэміяй коронавіруса не павінна быць апраўданнем для падарвання рэлігійнай свабоды у Еўропе, - папярэдзіў Генеральны сакратар Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці.

У спецыяльнай заяве кс. Мануэль Барыёс Прыета нагадаў, што аднаўленне набажэнстваў у храмах павінна праводзіцца грамадзянскімі органамі ў дыялогу з касцёльнымі інстытутамі, выкарыстоўваючы ясныя, а не адвольныя правілы.

Паведамленне Камісіі – гэта рэакцыя на сітуацыю ў Італіі і Францыі. Там узнікаюць вялікія цяжкасці ў аднаўленні цэлебрацыі літургіі з удзелам вернікаў, хоць іншыя санітарныя абмежаванні, уведзеныя падчас пандэміі, значна аслабленыя.

Кс. Барыёс Прыета падкрэслівае, што ва ўмовах цяперашняга крызісу дыялог паміж еўрапейскімі і нацыянальнымі інстытутамі мае вырашальнае значэнне. Ён спасылаецца на нядаўна апублікаваныя рэкамендацыі Еўрапейскай камісіі па выхадзе з эпідэміі, якія не ўтрымліваюць ніякіх прамых спасылак на ажыццяўленне рэлігійных абрадаў.

Генеральны сакратар біскупскай структуры адзначае, што такое стаўленне расчароўвае, паколькі ясна відаць, што асноўная роля рэлігіі ў публічным вымярэнні еўрапейскага грамадства была занядбана. Ён адзначыў, што “агрэсіўны падыход некаторых свецкіх суб’ектаў да ролі рэлігіі ў грамадскай прасторы мог паспрыяць яе маргіналізацыі” падчас пандэміі. Святар таксама нагадаў, што “эрозія асноўных правоў у кантэксце цяперашняга крызісу, у тым ліку свабоды веравызнання, не можа стаць новай нормай; гэтыя правы павінны быць цалкам адноўлены як мага хутчэй”.

08 мая 2020, 11:32