Лагер бежанцаў на востраве Лесбас Лагер бежанцаў на востраве Лесбас 

Кардыналы заклікаюць да салідарнасці з мігрантамі

Паспрыяць прыняццю мігрантаў, якія знаходзяцца ў грэчаскіх лагерах часовага ўтрымання, - з такім заклікам да каталіцкіх супольнасцей Еўрасаюза звярнуліся тры вядомыя іерархі.

Кардыналы Жан-Клод Олерыш, старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці, кардынал Майкл Чэрны, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, і кардынал Конрад Краеўскі, Апостальскі элемазінарый, скіравалі ліст да ўсіх епіскапатаў Еўрапейскага Саюза.

Іерархі заклікалі Канферэнцыі Біскупаў у супрацоўніцтве з адпаведнымі дзяржаўнымі ўладамі сваіх краін забяспечыць гуманітарныя калідоры для мігрантаў і бежанцаў, якія знаходзяцца ў лагерах часовага прыёму ў Грэцыі.

Да звароту кардыналы далучылі спецыяльную інструкцыю, у якой падрабязна апісваюцца працэдуры, неабходныя для перамяшчэння асоб, што просяць прытулку, і бежанцаў з Грэцыі ў іншыя еўрапейскія краіны. Адзначаецца, што ў вылучэнні патэнцыйных адрасатаў праекта епіскапатам будзе дапамагаць дабрачынная Супольнасць св. Эгідзія.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лютага 2020, 13:50