ss--francesco---delegazione-della-chiesa-evan-1516886122999.JPG

Католікі і пратэстанты: супольны ўспамін экскамунікі Лютэра

Сусветная Лютэранская Федэрацыя і Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству дамовіліся аб правядзенні сумеснага мерапрыемства ў 500-годдзе экскамунікі Лютэра, якая мела месца ў 1521 г.

Як паведамляецца на сайце дыкастэрыі, сумесная ініцыятыва падкрэслівае важныя экуменічныя вынікі, дасягнутыя ў апошні час на шляху ад канфлікту да камуніі паміж католікамі і лютэранамі. Яна мае на мэце прадэманстраваць, як экуменічнае падарожжа апошніх дзесяцігоддзяў дазволіла перагледзець балючы момант гісторыі ў духу адкрытасці да дару адзінства, над якім хрысціяне абедзвюх канфесій працягваюць працаваць.

Мерапрыемства пройдзе 25 чэрвеня 2021 г. у Рыме і ўключыць у сябе літургічнае набажэнства. Трэба нагадаць, што 25 чэрвеня 1530 г. было апублікавана так званае Аўгсбургскае веравызнанне, адзін з самых важных дакументаў лютэраўскай Рэфармацыі.

“Гісторыю нельга сцерці. Аднак, як вернікі, мы можам успрымаць яе праз дар разумення, вылячэння і прымірэння, каб працягваць фарміраваць адносіны паміж католікамі і лютэранамі. Мы памятаем падзеі, якія адбыліся пяць стагоддзяў таму, аднак не застаёмся закрытымі ў мінулым, але глядзім у будучыню, у якой Бог працягвае кіраваць да нас свой заклік”, - адзначыў пастар Марцін Юнге, сакратар Сусветнай Лютэранскай Федэрацыі.

“Мы павінны гарантаваць, што цяжар мінулага не зробіць будучыню немагчымай”, - падкрэсліў са свайго боку Кардынал Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 студзеня 2020, 15:26