Пошук

Vatican News
Кс. Хорхэ Марыё Бэрголіа. Ілюстрацыйнае фота Кс. Хорхэ Марыё Бэрголіа. Ілюстрацыйнае фота 

Рымская дыяцэзія: малітва з нагоды 50-годдзя святарства Папы

У нядзелю 8 снежня 2019 г. ва ўсіх касцёлах Рымскай дыяцэзіі пройдуць асаблівыя малітвы ў інтэнцыі Папы з нагоды 50-годдзя яго прэзбітэрскага пасвячэння.

Святы Айцец адзначыць залаты юбілей святарства 13 снежня. Менавіта ў гэты дзень, у 1969 г., ён прыняў сакрамэнт пасвячэння з рук арцыбіскупа Кардобы Рамона Хасэ Кастэляна.

Да малітвы ў інтэнцыі Пантыфіка заклікаў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс. У спецыяльным лісце ён заахвоціў скласці падзяку Пану за 50 гадоў святарскага служэння Францішка, з якіх 27 – у якасці біскупа.

Іерарх нагадаў, што Папа, з самага першага звароту, пасля абрання на Пасад св. Пятра, просіць вернікаў, каб падтрымлівалі яго малітвай, а таксама завяршае гэтай просьбай кожную сустрэчу і аўдыенцыю.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 снежня 2019, 14:57