Пошук

Vatican News
Падчас сустрэчы Кірыла і Францішка ў Гаване Падчас сустрэчы Кірыла і Францішка ў Гаване 

Патрыярх Кірыл: сустрэча з Францішкам адбылася ў правільны час

Гаванская сустрэча Кірыла і Францішка адбылася “ў правільны час і ў правільным месцы”, - так лічыць сам Пытрыярх Маскоўскі. Ён падкрэсліў гэта, сустракаючыся ў Маскве з новым Прэзідэнтам Кубы.

“Куба прапанавала ідэальныя ўмовы для гістарычнай сустрэчы, якой ніколі не было раней. У цалкам нейтральнай абстаноўцы, у аэрапорце Гаваны, мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай братэрскай размове. І, вядома, абмеркавалі вельмі важныя пытанні”, - прызнаўся Прадстаяцель Мігелю Дыясу-Канэлю Бермудэсу.

Падчас сустрэчы ў Гаване Патрыярх Кірыл і папа Францішак таксама закранулі праблемы барацьбы з тэрарызмам і іншыя актуальныя тэмы, у тым ліку сітуацыю ва Украіне, - паведамляе афіцыйны сайт Рускай Праваслаўнай Царквы.

На думку Патрыярха, трэба згладжваць супярэчнасці і імкнуцца да кампрамісаў. “Руская Праваслаўная Царква і Рыма-Каталіцкі Касцёл прытрымліваюцца гэтай пазіцыі сёння”, - заявіў ён. Кірыл лічыць, што прынятая па выніках сустрэчы Сумесная дэкларацыя “заклала аснову для сумесных дзеянняў дзвюх Цэркваў перад абліччам тых праблем, якія сёння турбуюць большасць людзей у свеце”.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лістапада 2019, 12:27