Пошук

Кардынал Стэфан Вышынскі з Янам Паўлам ІІ. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Стэфан Вышынскі з Янам Паўлам ІІ. Ілюстрацыйнае фота 

Пяць новых благаслаўлёных: Святы Айцец ухваліў дэкрэты

Польскі кардынал Стэфан Вышынскі будзе абвешчаны благаслаўлёным. Аб гэтым стала вядома 3 кастрычніка 2019 г. з паведамлення Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Усяго Касцёл будзе мець пяць новых благаслаўлёных. Францішак прыняў напярэдадні кардынала Анджэла Бэчу, прэфекта Дыкастэрыі, і дазволіў абнародаваць адпаведныя дэкрэты. У адным з іх утрымліваецца пацвярджэнне цуду, здзейсненага праз заступніцтва кардынала Стэфана Вышынскага, арцыбіскупа-мітрапаліта Гнезна і Варшавы і Прымаса Польшчы, мужнага сведкі веры падчас камуністычнага рэжыму ў Польшчы.

Будуць беатыфікаваныя таксама: дыяцэзіяльны святар з Калабрыі, кс. Франчэска Мотола, заснавальнік свецкага інстытута Аблатак Найсвяцейшага Сэрца, і тры свецкія вернікі: маладая рымлянка Алесандра Сабаціні, з супольнасць Яна ХХІІІ, і два мучанікі: іспанец Хуан Родж Дігль, забіты ў 19 гадоў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1936 г., і бразільянка Бенігна Кардоса да Сілва, забітая ў Бразіліі ў 1941 г. у 33-гадовым узросце.

З прызнаннем гераічнасці цнотаў, Слугамі Божымі сталі: італьянскі біскуп Аўгуста Чэзарэ Бертацоні, памерлы ў 1972 г.; французскі святар Жан Луі Кэрб, заснавальнік Кангрэгацыі Парафіяльных Святароў або Катэхетаў Святога Віятара, памерлы ў 1859 г.; іспанская манахіня Марыя Францішка ад Дзіцяткі Езуса (свецкае імя: Марыя Націвідад Санчэс Віёр’я), з Ордэна Святой Клары, памерлая ў 1991 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 кастрычніка 2019, 13:55