Падчас Амазонскага Крыжовага Шляху Падчас Амазонскага Крыжовага Шляху 

Амазонскі Крыжовы Шлях прайшоў у Рыме

Амазонскі Крыжовы Шлях прайшоў вуліцамі Рыма да плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Падчас яго ўзгадалі ўсіх загінулых, якія абаранялі правы карэнных народаў на сваю зямлю і рэсурсы.

У разважаннях нагадвалася, што на працягу ста гадоў Амазонія была прадметам бязлітаснай палітыкі здабычы. Спачатку адтуль вывозілі каўчук для шыннай прамысловасці, а мясцовых індзейцаў выкарыстоўвалі як рабоў. На працягу апошніх 50 гадоў тут здабываецца нафта. Сёння з Амазоніі вывозяцца каштоўныя віды дрэва, мінералаў, рыб і чарапах.

Як падкрэсліў кардынал Пэдра Барэта, які ўдзельнічаў у Крыжовым шляху 19 кастрычніка 2019 г., Амазонія – гэта экзістэнцыяльная і геаграфічная перыферыя свету. Аднак дзякуючы ватыканскаму Сіноду Біскупаў, на яе звярнулі ўвагу ва ўсім свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 кастрычніка 2019, 12:11