Пошук

Vatican News
2Кардынал Хасэ дэ Хэсус Пімьента Радрыгес 2Кардынал Хасэ дэ Хэсус Пімьента Радрыгес 

Спачуванні Пантыфіка пасля смерці кардынала Пімьента Радрыгеса

Папа выказаў спачуванні калумбійскім вернікам у сувязі са смерцю найстарэйшага ў свеце кардынала Хасэ дэ Хэсуса Пімьента Радрыгеса. Ён памёр 4 верасня 2019 г. ва ўзросце 100 гадоў.

Францішак прызнаўся, што “з болем” успрыняў вестку пра смерць іерарха. Ён адзначыў, што стогадовы пастыр аддаў жыццё Богу і Касцёлу, працуючы мужна на карысць міра і агульнага дабра. Папа моліцца аб вечным спакоі памерлага і перадае сваё апостальскае благаслаўленне тым, хто смуткуе.

У кардынальскую годнасць Пімьента Радрыгеса ўзвёў у 2015 г. Францішак. Па прычыне ўзросту і самаадчування іерарх не змог выехаць у Рым для ўдзелу ў кансісторыі, і кардынальскі берэт яму ўручылі ў Багаце.

У верасні 2017 г., падчас свайго візіту ў Калумбію, Францішак упершыню сустрэўся з пажылым кардыналам.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 верасня 2019, 12:30