Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Католікі 15 краін аб’ядналіся ў пілігрымцы міра

Больш за 90 юнакоў і дзяўчат з 15 краін свету прынялі ўдзел у шасцідзённай Пілігрымцы міру, якая завяршылася ў дэмілітарызаванай зоне, што падзяляе Карэю на дзве дзяржавы.

Пілігрымы ўзносілі малітвы аб міры ва ўсім свеце і на Карэйскім паўвостраве. Арганізатарам выступіла Сеульская архідыяцэзія, якую падтрымала Міністэрства культуры, спорту і турызму, а таксама Міністэрства аб’яднання Рэспублікі Карэя.

Акрамя св. Імшаў і набажэнстваў пры святле паходняў, падчас прыпынкаў гучалі сведчанні маладых бежанцаў з Паўночнай Карэі. 19 жніўня 2019 г. арцыбіскуп сеульскі, кардынал Ём Су Чжун разам з Апостальскім нунцыем у Карэі і Манголіі, арцыбіскупам Альфрэдам Шуерэбам здзейснілі св. Імшу з маладымі пілігрымамі. Кардынал падкрэсліў, што мэтай пілігрымкі з’яўляецца “прымірэнне з самімі сабой, з блізкімі, з навакольным асяроддзем і з Богам”.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 жніўня 2019, 12:48