Папа падчас сустрэчы з Сінодам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 2016 г. Папа падчас сустрэчы з Сінодам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 2016 г. 

Папа заснаваў экзархат для ўкраінскіх грэка-католікаў у Італіі

Папа заснаваў Апостальскі экзархат для ўкраінскіх католікаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Італіі. Аб гэтым паведаміла 11 ліпеня 2019 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Апостальскім адміністратарам “sede vacante” новаўтворанай структуры быў прызначаны кардынал Анджэла Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Межы Апостальскага экзархату ахопліваюць тэрыторыю ўсёй Італіі. Яго катэдральным саборам і сядзібай будзе царква святых Сяргея і Вакха ў Рыме.

На тэрыторыі Італіі пражывае каля 70 тыс. украінскіх грэка-католікаў. Яны паяднаны ў 145 супольнасцей, душпастырскім клопатам іх агарняюць 62 святары.

Пачатак масавай прысутнасці ўкраінскіх грэка-католікаў у Італіі сягае сваімі каранямі ў канец ХХ ст. Першапачаткова душпастырская апека над імі была даручана службе “Migrantes” пры Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Быў прызначаны святар, які каардынаваў гэту дзейнасць на тэрыторыі ўсёй краіны. Душпастырскую адказнасць за супольнасці вернікаў неслі мясцовыя біскупы лацінскага абраду. Сувязь з Вярхоўным Архіепіскапствам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы была забяспечана таксама праз асобу Апостальскага візітатара, якім з’яўляецца епіскап Дыянісій Ляховіч.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

11 ліпеня 2019, 11:25