Пошук

Кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота Кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

5 ліпеня 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу, і ўхваліў дэкрэты, якія тычацца кананізацыйных і беатыфікацыйных працэсаў.

Францішак зацвердзіў рашэнне членаў Кангрэгацыі аб пашырэнні на ўвесь Паўсюдны Касцёл літургічнага культа ў гонар партугальскага біскупа, бл. Барталамэу ад Мучанікаў (1514-1590), дамініканіна, пастыра дыяцэзіі Брага. Гаворка ідзе пра так званую “раўназначную кананізацыю”, калі ў літургічны каляндар Каталіцкага Касцёла ўключаецца ўспамін благаслаўлёнага, культ якога існуе з даўніх часоў. 

Пантыфік ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні цуду, які адбыўся праз заступніцтва амерыканскага біскупа Фултана Шына (1895-1979), пастыра дыяцэзіі Рочэстэр, вядомага ў ЗША тэле- і радыёпрапаведніка, публіцыста, пісьменніка.

Сем дэкрэтаў, якія зацвердзіў Папа, тычацца гераічнасці цнотаў. Гаворка ідзе пра ліванскага Мараніцкага Патрыярха Антыёхіі Эліаса Хааэка (1843-1931), заснавальніка Кангрэгацыі Мараніцкіх Сясцёр Святой Сям’і; італьянскага біскупа Джавані Віторыа Фэра (1901-1992),члена Ордэна Рэгулярных Клерыкаў Самаскі, пастыра архідыяцэзіі Рэджа Калабрыя-Бова; іспанскага біскупа Анхеля Рыеска Карбаха, дапаможнага біскупа Апостальскай адміністрацыі Тудэла, заснавальніка Інстытута Місіянерак Любові; польскага дыяцэзіяльанага святара Уладзіслава Карніловіча (1884-1946); італьянскага капуцына Анджэліка Ліпані (1842-1920), заснавальніка кангрэгацыі Францішканскіх Сясцёр Пана; філіпінскай законніцы Франсыскі ад Святога Духа (1647-1711); французскага свецкага верніка Эцьена П’ера Марлана (1772-1862), заснавальніка кангрэгацыі Сясцёр Матчынай Любові.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 ліпеня 2019, 11:21