Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак спачувае ў сувязі з гібеллю расійскіх падводнікаў

Пантыфік выказаў спачуванні сем’ям падводнікаў, якія загінулі 1 ліпеня 2019 г. пры пажары на глыбакаводным навукова-даследчым апараце Ваенна-марскога флоту Расіі.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў журналістам, што Святы Айцец быў паінфармаваны аб аварыі, якая здарылася на расійскай падводнай лодцы. “Ён выказвае спачуванні і блізкасць сем’ям ахвяр і ўсім, каго закранула гэта трагедыя”, - дадаў Алесандра Джызоці.

Паводле паведамлення Міністэрства абароны Расіі, у выніку пажару на навукова-даследчым глыбакаводным апараце, прызначаным для вывучэння прыдоннай прасторы і дна Сусветнага акіяну ў інтарэсах Ваенна-марскога флоту Расіі, загінулі 14 маракоў-падводнікаў. Трагедыя здарылася ў расійскіх тэрытарыяльных водах у Баранцавым моры.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 ліпеня 2019, 11:43