Пошук

Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота 

Бэнэдыкт XVI запэўніў у малітве жыхароў Рамана-Канавезэ

Бэнэдыкт XVI запэўніў у малітве жыхароў Рамана-Канавезэ – мястэчка на поўначы Італіі, якое ён наведаў 19 ліпеня 2019 г., падчас свайго адпачынку ў мясцовасці Ле-Комб у італьянскіх Альпах.

Папа на пенсіі скіраваў ліст да пробашча мясцовай парафіі святых Пятра і Сальватора, кс. Яцэка Пелешыка. Ён падкрэсліў, што з радасцю ўспамінае пра візіт і гасціннасць, з якой яго прымалі мясцовыя жыхары.

“Хрысціянская вера пазначыла вашу доўгую гісторыю і гэта дэманструе ваш велічны парафіяльны касцёл. Жадаю вам працягваць жывіцца фундаментальнымі каштоўнасцямі, якія натхнялі вашых продкаў, і мабілізаваць усю сваю добрую энергію, каб даць бяспеку і надзею ў гэты складаны момант у сацыяльным і культурным кантэксце. У малітве даручаю вас матчынай абароне Марыі і вашых святых апекуноў. Ад сэрца благаслаўляю сем’і, хворых і пажылых, дзяцей і моладзь”, - напісаў у сваім пасланні Святы Айцец.

Ліст Папы на пенсіі быў прачытаны падчас урачыстай св. Імшы ў мясцовым парафіяльным касцёле, якую з нагоды 10-годдзя яго пілігрымкі цэлебраваў кардынал Тарчызіа Бэртонэ, былы Дзяржсакратар і бліжэйшы супрацоўнік Бэнэдыкта XVI, а таксама ўраджэнец Рамана-Канавезэ. У гаміліі іерарх назваў Папу на пенсіі Божым чалавекам, які праводзіць свае дні ў разважанні і малітве, суправаджаючы такім чынам шлях Касцёла і свайго наступніка, папы Францішка. Пасля св. Імшы адбылася дэманстрацыя відэа-роліка аб візіце Бэнэдыкта XVI у Рамана-Канавезэ, створанага Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам.

У 2010 г. улады Рамана-Канавезэ надалі Бэнэдыкту XVI званне ганаровага грамадзяніна.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

29 ліпеня 2019, 15:19