Пошук

Бл. Эдвіджэ Карбоні Бл. Эдвіджэ Карбоні  

Святы Айцец дзякуе за новую благаслаўлёную Касцёла

Падчас свайго візіту ў італьянскі Камерына, 16 чэрвеня 2019 г., Францішак перад натоўпам вернікаў падзякаваў за новую благаслаўлёную Каталіцкага Касцёла.

“Учора, у Поццомаджорэ, на Сардзініі, была абвешчана благаслаўлёнай Эдвіджэ Карбоні, простая жанчына з народа, якая несла Крыж у сваім сціплым паўсядзённым жыцці, даючы сведчанне веры і любові. Мы дзякуем за гэту верную вучаніцу Хрыста, якая правяла ўсё сваё жыццё ў служэнні Богу і бліжняму”, - сказаў Папа.

Эдвіджэ пры жыцці насіла стыгматы. Асабіста была знаёмая з св. Падрэ Піо. Памерла 17 лютага 1952 г. у Рыме. У 1968 г. пачаўся працэс яе беатыфікацыі. 4 мая 2017 г. Францішак ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў; а 8 лістапада 2018 г. дэкрэт аб прызнанні цуду праз яе заступніцтва.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 чэрвеня 2019, 12:46