Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа ўзначаліць чуванне перад урачыстасцю Пяцідзесятніцы

Францішак узначаліць малітоўнае чуванне ў вілігію ўрачыстасці Спаслання Святога Духа. Яно пройдзе вечарам 8 чэрвеня 2019 г. на галоўнай ватыканскай плошчы.

Сустрэча, пакліканая дапамагчы вернікам падрыхтавацца да ўрачыстасці Пяцідзесятніцы, распачнецца ў 18.00 св. Імшой, якую будзе цэлебраваць Пантыфік.

Затым ад плошчы св. Пятра будзе арганізавана працэсія з абразом Маці Божай Боскай Любові. Яе канчатковым пунктам стане рымская плошча Порта-Капэна, прыкладна ў чатырох кіламетрах ад Ватыкану. Жадаючыя змогуць працягнуць шлях, здзейсніўшы начную пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Боскай Любові. Ён знаходзіцца за межамі гораду і асаблівым чынам шануецца мясцовымі вернікамі.

У спецыяльным паведамленні Рымскай вікарыята – галоўнага арганізатара падзеі, – гаворыцца, што чуванне стане “важным момантам еднасці і духоўнасці” для духавенства і вернікаў дыяцэзіі.

Запрашэнне прыняць удзел у малітоўнай ініцыятыве было скіравана Папскім вікарыем для Рымскай дыяцэзіі, кардыналам Анджэла Дэ Данацісам, да святароў, дыяканаў, кансэкраваных асоб, кіраўнікоў каталіцкіх рухаў і аб’яднанняў свецкіх вернікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 чэрвеня 2019, 11:58