Cerca

Vatican News
Падчас кансісторыя па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота Падчас кансісторыя па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота 

Папа ўхваліў дэкрэты па кананізацыйнай і беатыфікацыйных справах

Папа ўхваліў дэкрэты па кананізацыйным і беатыфікацыйных працэсах. Ён зрабіў гэта 11 чэрвеня 2019 г. падчас аўдыенцыі для прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу.

Першым дэкрэтам прызнаецца факт мучаніцтва свецкіх верніц з Іспаніі: Пілар Гаён Ітурыяга і двух яе паплечніц, забітых з нянавісці да веры 28 кастрычніка 1936 г.

Яшчэ сем дэкрэтаў датычацца прызнання гераічнасці цнотаў. Гаворка ідзе пра дыяцэзіяльнага святара з ЗША, кс. Аўгустуса Толтана, памерлага ў 1897 г.; італьянскага дыяцэзіяльнага святара, кс. Энца Боскэці, памерлага ў 1993 г.; законніка з Італіі, брата Фэлічэ Тантардзіні, з Папскага Інстытута Замежных Місій, памерлага ў 1991 г.; італьянца, кс. Джавані Над’яні, з Кангрэгацыі Святароў Найсвяцейшага Сакрамэнту, памерлага ў 1940 г.; філіпінскай законніцы, сястры Разырыі ад Наведзінаў, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Дамініканак Святога Ружанца, памерлай у 1957 г.; італьянскай законніцы, памерлай у 1971 г., сястры Мырыі Паолы Муцэду, заснавальніцы манаскай Супольнасці Дачок Маці Найчысцейшай; італьянкі, сястры Марыі Санціны Колані, якая належала да манаскага Інстытута Міласэрных Сясцёр, памерлай у 1956 г.

Даты кананізацыі і беатыфікацый будуць абвешчаны пасля бліжэйшага кансісторыя па кананізацыйных справах.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 чэрвеня 2019, 12:32