Cerca

Vatican News
Папа Францішак і протаіерэй Васіль Харэва Папа Францішак і протаіерэй Васіль Харэва 

Новая структура для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі

1 чэрвеня 2019 г. Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе сядзіба будзе знаходзіцца ў Карагандзе.

Апостальскім адміністратарам новастворанай касцёльнай тэрытарыяльнай адзінкі Пантыфік прызначыў мітрафорнага протаіерэя Васыля Харэву, дагэтуль Дэлегата Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для ўзгаданых вернікаў.

Айцец Васыль Харэва нарадзіўся ў 1971 г. у Івана-Франкоўску ва Украіне. Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай семінарыі і Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 1997 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, пасля чаго распачаў душпастырскае служэнне ў Казахстане.

11 лістапада 2002 г. быў прызначаны Дэлегатам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 чэрвеня 2019, 13:51