Пошук

Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Кардынал Дзяржсакратар: увага Касцёла скіравана на моладзь

Кардынал Пьетра Паралін скіраваў пасланне з нагоды 95-га Нацыянальнага дня Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Мілане – самай буйной вышэйшай навучальнай установы ў Італіі.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца нагадаў, што сёння позірк Касцёла асаблівым чынам звернуты на моладзь, у тым ліку праз адукацыйныя ініцыятывы. У гэтым кантэксце ён высока ацаніў працу Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Іерарх пажадаў установе быць усё больш і больш “місійнай”, дапамагаць моладзі ў пошуку праўды і дабра, спрыяць выхаванню ў студэнтах адкрытасці і адказнасці, увагі да праблем навакольнага асяроддзя, міграцыі, розных форм дыскрымінацыі, несправядлівасці і беднасці.

Кардынал Паралін запэўніў, што Папа з увагай сочыць за дзейнасцю ўніверсітэта і жадае, каб вялікае багацце матэрыялаў, якія сталі плёнам нядаўняга Сінода Біскупаў на тэму моладзі, паслужыла навуковай дзейнасці італьянскіх студэнтаў-католікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 мая 2019, 15:00