Cerca

Vatican News
Кардынал Насрала Бутрас Сфэйр Кардынал Насрала Бутрас Сфэйр 

Папа запэўніў у малітве за памерлага кардынала Сфэйра

Францішак моліцца за памерлага ліванскага кардынала Насралу Бутраса Сфэйра. Іерарх адышоў у вечнасць 12 мая 2019 г. у Бейруце ў 99-гадовым узросце.

“Святы Айцец быў паінфармаваны пра смерць кардынала Насралы Бутраса Сфэйра, мараніцкага Патрыярха Антыёхіі на пенсіі. Папа запэўнівае ў сваёй малітве за яго, яго блізкіх і ўсю Мараніцкую Царкву”, - паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці.

Кардынал Насрала Бутрас Сфэйр нарадзіўся ў 1920 г. у цэнтральным Ліване. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1950 г. Праз адзінаццаць гадоў быў прызначаны Генеральным вікарыем Антыяхійскага Патрыярхату Мараніцкай Каталіцкай Царквы і прыняў біскупскую сакру. У 1986 г. стаў Патрыярхам. Кардынальскую годнасць у 1994 г. яму надаў св. Ян Павел ІІ. На пасадзе Патрыярха Мараніцкай Каталіцкай Царквы іерарх заставаўся да 2011 г.

Пасля смерці кардынала Бутраса Сфэйра Калегія кардыналаў налічвае 221 іерарха, з якіх 120 маюць права голасу ў выпадку правядзення канклаву.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 мая 2019, 13:30