Кардынал Курт Кох падчас папскай Імшы. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Курт Кох падчас папскай Імшы. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі кардынал пра сучасныя выклікі для Касцёла

Старшыню Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству непакоіць павелічэнне колькасці выпадкаў выхаду з Касцёла. Гэта праблема душпастырскага, а не статыстычнага характару, лічыць ён.

У апошні час вельмі вырас скептыцызм адносна Касцёла, адзначыў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю швейцарскаму „Migros-Magazin”. Значную ролю тут адыгралі выпадкі сексуальных злоўжыванняў духавенства. Рашэнне такіх праблем з’яўляецца складаным пытаннем, якое датычыцца прысутнасці Касцёла ў свеце, напрыклад, па прычыне культурных адрозненняў.

Кіраванне Касцёлам звязана з шматлікімі цяжкасцямі, падкрэсліў кардынал Кох, і параўнаў ролю Папы да горнага гіда. “Часам, трэба ісці наперад і паказаць шлях, іншым разам вярнуцца, каб паглядзець, ці нехта не застаўся ззаду, а часам трэба быць разам, сярод усіх. Гэта цяжкая задача, якой не пазайздросціш”, - патлумачыў ватыканскі іерарх.

Становішча Касцёла адрозніваецца на розных кантынентах. У Еўропе хрысціянства перажывае няпростую сітуацыю: рэлігія больш не з’яўляецца прадметам публічнай дыскусіі, але прыватнай справай. Касцёл павінен пастаянна спасылацца на сацыяльныя праблемы, паколькі ў адваротным выпадку існуе рызыка, што яго не пачуюць. Важна таксама, каб Касцёл прымаў удзел у актуальнай дыскусіі, выразна прадстаўляў сваю пазіцыю, напрыклад, па пытаннях міграцыі, беднасці, тэрарызму або кліматычных змен, і паказаў, што хрысціянская перспектыва застаецца важнай і актуальнай, - падкрэсліў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 красавіка 2019, 12:39