Кс. Фэдэрыка Ламбардзі Кс. Фэдэрыка Ламбардзі 

Абарона непаўналетніх: галоўная адказнасць ляжыць на біскупу

Ватыканскі саміт на тэму абароны непаўналетніх стаў важным крокам. Пасля яго трэба зрабіць высновы і ісці далей па шляху ачышчэння Касцёла, - лічыць кс. Фэдэрыка Ламбардзі, мадэратар форума.

Святар узгадаў нядаўна прынятыя новыя юрыдычныя стандарты Святога Пасаду па супрацьдзеянні злоўжыванням. На практыцы яны датычацца адносна невялікай колькасці работнікаў Ватыкана, але на самой справе, з’яўляюцца мадэллю для ўсяго Касцёла. Трэба ўзгадаць таксама Vademecum для біскупаў, які рыхтуе Кангрэгацыя Веравучэння.

“Адказнасць за сітуацыю ляжыць на кожным з біскупаў. І менавіта яны, асобныя біскупы, адчуваюць сябе крыху дэзарыентаванымі, не зусім разумеюць, у чым іх абавязкі, што павінны рабіць, як пазбегнуць памылак. І таму Vademecum стане важным дакумент. Такім чынам, будзе зразумела, што адказнасць не калектыўная, ляжыць не на епіскапаце і ўсім Касцёле, але на канкрэтным іерарху. Дзякуючы Vademecum кожны біскуп таксама будзе ведаць, што калі не зробіць таго, што зрабіць павінен, гэта будзе лічыцца сур’ёзным занядбаннем, што будзе несці за гэта адказнасць. Тое ж тычыцца і прафілактыкі, аховы непаўналетніх”, - патлумачыў кс. Ламбардзі.

Патрабаванні ў дачыненні да біскупаў не вызваляюць ад адказнасці іншых членаў Касцёла. Вопыт паказвае, што, калі даходзіла да злоўжыванняў, то бліжэйшае асяроддзе адчувала, што нешта было не так. Але ніхто нічога не рабіў. Трэба змагацца з гэтай пасіўнасцю на кожным узроўні жыцця Касцёла”, - падкрэсліў мадэратар ватыканскага саміту па абароне непаўналетніх.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 красавіка 2019, 15:18