Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад заклікае дапамагаць хрысціянам на Блізкім Усходзе

Па традыцыі, устаноўленай яшчэ ў 1974 г., ахвяраванні ў касцёлах ва ўсім свеце будуць збірацца на карысць хрысціян у Святой Зямлі. Сёлета акцыя пройдзе пад дэвізам “Еднасць і салідарнасць з Касцёлам у Іерусаліме”.

Сродкі, якія збіраюцца ў Вялікую пятніцу, з’яўляюцца галоўнай крыніцай для падтрымання жыцця хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе.

28 сакавіка 2019 г. прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Леанарда Сандры скіраваў ліст, у якім заўважыў, што на працягу Вялікага тыдня вернікі ва ўсім свеце духоўна накіроўваюцца ў Святую Зямлю – у тыя месцы, дзе “змяніўся кірунак гісторыі чалавецтва і асабістае жыццё кожнага з нас”. Перажываючы таямніцу нашага збаўлення, ён заклікаў праз канкрэтную салідарнасць памятаць пра братоў і сясцёр, якія жывуць і сведчаць аб веры ў Хрыста ў гэтым рэгіёне свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 сакавіка 2019, 16:23