Арцыбіскуп Лонгінас Вірбалас Арцыбіскуп Лонгінас Вірбалас 

Пантыфік прыняў адстаўку арцыбіскупа Каўнаскага

1 сакавіка 2019 г. Францішак прыняў прашэнне аб адстаўцы з пастырскага кіраўніцтва Каўнаскай архідыяцэзіяй, прадсталенае арцыбіскупам Лонгінасам Вірбаласам.

Іерарх быў прызначыны пастырам Каўнаскай архідыяцэзіі 11 чэрвеня 2015 г. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Сігітаса Тамкявічуса.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Facebook" іерарх патлумачыў, што вяртаецца да служэння згодна са сваім манаскім пакліканнем. "Перад абліччам праблем са здароўем і, ў першую чаргу, улічваючы сэнс манаскага паклікання, так я спадзяюся быць здольным лепш служыць Богу і народу", - дадаў ён і запэўніў у малітве вернікаў і духавенства архідыяцэзіі.

Лонгінас Вірбалас нарадзіўся ў 1961 г. у горадзе Біржай. Духоўную фармацыю праходзіў у Каўнаскай семінарыі. У 1989 г. уступіў у Таварыства Езуса. У 1991 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Вучыўся ў Папскім грыгарыянскім універсітэце і Інсбрукскім універсітэце. Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю ў Каўнасе і Вільнюсе. З 2010 г. – рэктар Папскага калегіума “Russicum” у Рыме. У 2013 г. быў прызначаны біскупам Панявежыскім і заставаўся на гэтай пасадзе да 2015 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 сакавіка 2019, 12:01