Кардынал Джордж Пэл Кардынал Джордж Пэл 

Кардынал Пэл асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі

Кардынал Джордж Пэл асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі. У снежні 2018 г. ён быў прызнаны вінаватым у гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў адносінах да двух непаўналетніх асоб.

Падзеі тычацца 1996 г., калі іерарх быў дапаможным біскупам Мельбурнскай архідыяцэзіі. У прыгаворы падкрэсліваецца, што яго дзеянні мелі “значны і працяглы ўплыў” на адну з ахвяр, якая змагалася з негатыўнымі эмоцыямі на працягу многіх гадоў.

Кардынал Пэл надалей настойвае на сваёй невінаватасці, а яго адвакаты прадставілі апеляцыйную скаргу, якая будзе разглядацца 5-6 чэрвеня 2019 г.

Абвяшчэнне прыгавору працягвалася каля паўгадзіны і трансліравалася ў прамым эфіры. Паводле аўстралійскіх судовых органаў, гэта было зроблена ў імя “адкрытага правасуддзяі”, а паводле прыхільнікаў кардынала Пэла – з’яўляецца пацвярджэннем медыйнай кампаніі супраць пурпурата.

З улікам узросту 77-гадовага іерарха і яго стану здароўя, прыгавор дапускае магчымасць хадайнічаць аб умоўна-датэрміновым вызваленні праз тры гады і восем месяцаў зняволення.

Апостальская Сталіца праводзіць кананічнае расследаванне справы ў Кангрэгацыі Веравучэння.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 сакавіка 2019, 12:47