Пошук

Папа падчас аўдыенцыі для  пастыраў Касцёла ў Казахстане і Сярэдняй Азіі Папа падчас аўдыенцыі для пастыраў Касцёла ў Казахстане і Сярэдняй Азіі 

Францішак прыняў пастыраў Касцёла ў Казахстане і Сярэдняй Азіі

Папа прыняў прадстаўнікоў епіскапата Казахстана, а таксама каталіцкіх ардынарыяў Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам “Ad limina Apostolorum”.

Сустрэча прайшла 1 сакавіка 2019 г. у ватыканскім Апостальскім палацы.

Нягледзячы на адметнасці, якія існуюць паміж краінамі, іх аб’ядноўвае цяжкое мінулае, пазначанае ганеннямі на веру, а таксама супольныя актуальныя выклікі, звязаныя з недахопам духавенства і цяжкасцямі з будаваннем новых касцёлаў.

На тэрыторыі былых савецкіх рэспублік Цэнтральнай Азіі існуе толькі адзін каталіцкі епіскапат – у Казахстане. Пастыры Касцёла ў краінах рэгіёна ўжо выказвалі пажаданне, каб Апостальская Сталіца, калі палічыць мэтазгодным, стварыла Канферэнцыю Біскупаў Казахстана і Цэнтральнай Азіі. На іх думку, такое рашэнне магло б гарантаваць афіцыйную структуру і ўмацаваць падтрымку Касцёла ў чатырох самых малых краінах рэгіёна: Узбекістане, Таджыкістане, Кыргызстане і Туркменістане, дзе вернікаў вельмі мала, і яны даручаны пастырскай апецы некалькіх місіянераў, святароў і кансэкраваных асобаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 сакавіка 2019, 12:57