Пошук

Папа Павел VI Папа Павел VI 

Успамін св. Паўла VI уключаны ў Рымскі каляндар

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў апублікавала дэкрэт, у якім паведаміла, што Папа вырашыў змясціць літургічны ўспамін св. Паўла VI у Агульным календары Касцёла рымскага абраду.

Неабавязковы ўспамін будзе адзначацца штогод 29 мая, гэта дата святарскага пасвячэння Джаванні-Батыста Манціні ў 1920 г., паколькі ў дзень яго нараджэння для неба, 6 жніўня, адзначаецца свята Перамянення Пана. У ватыканскім Дэкрэце публікуюцца таксама тэксты для літургічных кніг – Календара, Імшала, Літургіі гадзінаў, Мартыралога.

Францішак прыняў такое рашэнне з увагі на вялікае значэнне, якое для Паўсюднага Касцёла мела дзейнасць Паўла VI, а таксама на прыклад святога жыцця, дадзены ім Божаму народу.

Павел VI быў абвешчаны благаслаўлёным 19 кастрычніка 2014 г, а 14 кастрычніка 2018 г. кананізаваны.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лютага 2019, 12:56