Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Кардынал святкуе 100-гадовы юбілей

18 лютага 2019 г. адсвяткаваў свой соты Дзень нараджэння старэйшы з кардыналаў, калумбійскі іерарх Хасэ дэ Хесус Пім’ента Радрыгес. Ён стаў трэцім стогадовым кардыналам з 1750 г.

Юбіляр, тады 36-гадовы святар, стаў біскупам у 1955 г. Сышоў у адстаўку ў 1996 г., маючы 77 гадоў. Пасля гэтага як звычайны місіянер некалькі гадоў працаваў у парафіі. Зусім нядаўна, 4 студзеня 2015 г., Францішак уключыў іерарха ў Калегію кардыналаў.

Пім’ента Радрыгес прымаў удзел ва ўсіх пасяджэннях Другога Ватыканскага Сабору, неаднаразова ўзначальваў біскупскую канферэнцыю Калумбіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лютага 2019, 14:09