Панарама Абу-Дабі Панарама Абу-Дабі 

У Арабскіх Эміратах чакаюць Святога Айца

Неўзабаве пасля візіту ў Панаму, 3-5 лютага 2019 г. Папа едзе ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У сталіцы краіны Абу-Дабі ён правядзе два дні, сустрэнецца там з уладамі і хрысціянамі, мясцовымі і з-за мяжы.

Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі выказаў задавальненне ў сувязі з візітам Святога Айца падкрэсліўшы, што гэта будзе “гістарычны момант для Каталіцкага Касцёла”. Біскуп Пауль Хіндэр адзначыў, што на падрыхтоўку да падарожжа было вельмі мала часу, што аказалася сур’ёзным выклікам. Тым не менш, Францішка вельмі чакаюць.

“[Я шчаслівы, паколькі гэта дэманструе адкрытасць краіны, што з’яўляецца ўнікальнай магчымасцю паказаць свету, што адбываецца ў Эміратах]”

, - сказаў іерарх, які выконвае сваё служэнне на Аравійскім паўвостраве пятнаццаць гадоў.

Планам візіту прадугледжана сустрэча з уладамі і прынцам Мухамедам бэн Заід Аль Нахаянам, які 3 лютага будзе вітаць Францішка ў аэрапорце. На наступны дзень апоўдні запланавана сустрэча ў Прэзідэнцкім палацы. Затым Пантыфік наведае Вялікую мячэць, дзе сустрэнецца з Мусульманскай Радай Старэйшын і прыме ўдзел у міжрэлігійнай сустрэчы. 5 лютага ён узначаліць св. Імшу на мясцовым стадыёне, а па дарозе туды наведае катэдру св. Юзэфа. Колькасць людзей, якія могуць удзельнічаць у Эўхарыстыі на спартыўным аб’екце была абмежавана да 120 тыс. Квіткі распаўсюджваюцца бясплатна. Сваю прысутнасць ужо пацвердзілі шмат пілігрымаў, напрыклад, з Індыі.

Першы каталіцкі храм у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах быў адкрыты ў 1965 г. Дыпламатычныя адносіны з Святым Пасадам краіна распачала дванаццаць гадоў таму. У цяперашні час, паводле некаторых ацэнак, колькасць католікаў тут дасягае 1 млн чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 студзеня 2019, 10:56