Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

СДМ-2019: Панама рыхтуецца да прыняцця пілігрымаў

Трывае актыўная падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі, якія 22 студзеня 2019 г. распачнуцца ў Панаме. У Рыме прайшла сустрэча галоўных арганізатараў падзеі.

Удзельнікі нарады падзяліліся з журналістам апошнімі дадзенымі. Чакаецца, што ў форуме прымуць удзел каля 200 тыс. чалавек з 155 краін свету. Будзе задзейнічана каля 37 тыс. валанцёраў, вялікая колькасць якіх прыбудуць з Бразіліі, Коста-Рыкі, Францыі і Польшчы.

Арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа зазначыў, што сярод галоўных тэм Сусветных дзён моладзі будзе міграцыя і сітуацыя карэнных народаў Лацінскай Амерыкі. У форуме прымуць удзел каля тысячы прадстаўнікоў індзейскіх плямён. Акрамя таго, запланавана сустрэча Святога Айца з усімі лацінаамерыканскімі біскупамі.

Пасол Панамы пры Апостальскай Сталіцы, спадарыня Міраслава Росас падкрэсліла, што значную падтрымку ў арганізацыі самай буйной сустрэчы каталіцкай моладзі свету аказвае мясцовы ўрад. “Маленькая краіна гатова прадэманстраваць вялікую гасціннасць”, - сказаў яна.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 снежня 2018, 14:56