Cerca

Vatican News
Кардынал Пітэр Тарксан падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве Кардынал Пітэр Тарксан падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве 

Завяршылася акцыя “Папа для Украіны”

Падведзены вынікі беспрэцэдэнтнай акцыі “Папа для Украіны”. За два гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі дапамогу ў памеры 16 мільёнаў еўра.

Спецыяльна да гэтага быў прымеркаваны візіт у Кіеў кардынала Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гэты высокапастаўлены прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў блізкасць Францішка да ўкраінскага народа.

Дзякуючы сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, і фінансавым рэсурсам з асабістага фонду Папы дапамагчы атрымалася каля 16 тыс. чалавек.

У нядзелю ў архікатэдральным касцёле Кіева кардынал Тарксан маліўся за мір ва Украіне. У Сусветны дзень бедных ён таксама сустрэўся з бяздомнымі, пра якіх клапоцяцца Місіянеркі Божай Любові.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лістапада 2018, 15:07