Cerca

Vatican News
Энцыкліка Францішка "Laudato si'" Энцыкліка Францішка "Laudato si'" 

Кардынал: малая цікавасць з боку духавенства да “Laudato sì”

На малую цікавасці з боку біскупаў і святароў да энцыклікі Францішка “Laudato sì”, што блакіруе распаўсюджванне вучэння Пантыфіка, звярнуў увагу кардынал Пітэр Тарксан.

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека гаварыў пра гэта ў Грыгарыянскім універсітэце падчас першага ўручэння дыпломаў па інтэгральнай экалогіі. З 2017 г. спецыяльны курс сумесна прапаноўваюць папскія ўніверсітэты Вечнага горада.

Апублікаваная ў 2015 г., энцыкліка прысвечана экалагічным праблемам і пытанням новых мадэляў развіцця. Хоць гэта адзін з самых цытаваных папскіх дакументаў, які стаў пунктам адліку ў глабальнай дыскусіі па пытаннях змянення клімату, аднак у Касцёле, на думку ватыканскага іерарха, склалася іншая сітуацыя.

“Многія захапляюцца сусветнай сеткай Каталіцкага Касцёла, якая павінна даць магчымасць кожнаму папскаму дакументу прыйсці нават самыя далёкія вёскі. Калі нехта не будзе блакіраваць патоку інфармацыі. І гэта тое, што часта адбываецца з “Laudato sì”: адсутнасць цікавасці з боку біскупаў і святароў блакіруе паток інфармацыі і ведаў аб энцыкліцы”, - такое меркаванне мае кардынал Тарксан.

Ён адзначыў, што ў дакуменце Францішак цытуе не толькі сваіх папярэднікаў – Пантыфікаў, але і дакументы розных біскупскіх канферэнцый. Гэта з’яўляецца дадатковым аргументам на карысць распаўсюджвання зместу “Laudato sì” нацыянальнымі епіскапатамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 лістапада 2018, 12:03