Бэта версія

Cerca

Vatican News
Пленарнае пасяджэнне епіскапату Францыі ў Лурд Пленарнае пасяджэнне епіскапату Францыі ў Лурд  (AFP or licensors)

Святы Айцец да епіскапату Францыі пра злоўжыванні духавенства

Для ахвяр сексуальных злоўжыванняў тэрмін даўнасці не існуе, падкрэсліваецца ў пасланні да епіскапату Францыі, які сабраўся на пленарным пасяджэнні ў Лурдзе.

Дакумент ад імя Францішка падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Асноўная тэма асамблеі – барацьба са злоўжываннямі духавенства, у адносінах да якіх, як падкрэсліваецца, варта праяўляць “нулявую цярпімасць”. У ім гучыць таксама просьба “прызнаваць і падтрымліваць пакорную вернасць, якой дзень за днём жывуць, з Божай ласкі, шматлікія святары, законнікі і законніцы, людзі, якія прысвяцілі сябе Богу, а таксама свецкія вернікі”.

У пасланні закранаюцца і іншыя тэмы, над якімі працуюць у гэтыя дні французскія іерархі: у першую чаргу – суправаджэнне і евангелізацыя моладзі. Папа заахвочвае біскупаў “з сілай заклікаць Духа Святога”, каб знайсці новыя формы “сугучча з маладымі” і прасоўваць “культуру сустрэчы ўнутры грамадства”.

У ходзе пасяджэння французскі епіскапат сустрэўся з групай з васьмі ахвяр сексуальных злачынстваў.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 лістапада 2018, 12:58