Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рада Епіскапатаў ЕС: высновы з сусветных войнаў не зроблены

Наш кантынент не зрабіў высновы з сусветных войнаў. Сведчаннем гэтага з’яўляецца цяперашні крызіс Еўрапейскага Саюзу, лічыць арцыбіскуп Жан Клод Олерыш.

Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) у інтэрв’ю Vatican News спаслаўся на 100-ю гадавіну заканчэння Першай сусветнай вайны і падкрэсліў, што распад Еўрасаюза будзе ўяўляць сабой сур’ёзную пагрозу міру. Нашы краіны стануць арэнай спрэчкі вялікіх дзяржаў, такіх як ЗША, Кітай і Расія.

Арцыбіскуп Люксембурга прызнаў, што праблемы ўзнікаюць у тым ліку і па прычыне таго, што сучаснае грамадства перажывае глыбокія і хуткія перамены. “У гэтай сітуацыі, людзі адчуваюць, што яны губляюць сваю ідэнтычнасць. Маюць пачуццё, што гэта рызыка. А мы занадта мала кажам пра ідэнтычнасць. Я думаю, што праблема ідэнтычнасці павінна ўлічвацца ў палітычнай дыскусіі. Трэба казаць аб гэтым, але адкрыта, застаючыся ў дыялогу” - перакананы старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый ЕС.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лістапада 2018, 12:14