Cerca

Vatican News
Плакат акцыі "Венецыя ў чырвоным" Плакат акцыі "Венецыя ў чырвоным" 

Пантыфік падтрымаў ініцыятыву “Венецыя ў чырвоным”

Францішак спадзяецца, што “своечасовая ініцыятыва” пад назвай “Венецыя ў чырвоным”, арганізаваная мясцовым Патрыярхатам, зверне ўвагу на сур’ёзную праблему дыскрымінацыі хрысціян.

Вінецыянскія Канале Грандэ, мост Рыальта і іншыя сімвалічныя месцы 20 лістапада 2018 г. будуць падсветлены чырвоным колерам у знак салідарнасці з вызнаўцамі Хрыста, якіх пераследуюць за іх веру.

У пасланні, накіраваным на імя Патрыярха Венецыі, арцыбіскупа Франчэска Маралья, і падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, Папа звяртаецца са сваім прывітаннем да маладых людзей, якія прымаюць удзел у спецыяльнай пілігрымцы, прымеркаванай да ініцыятывы.

У тэксце гаворыцца, што ёсць краіны, дзе навязваецца адна рэлігіі, або дзе існуюць жорсткі пераслед і сістэматычнае культурнае ачарненне вучняў Езуса.

Вось чаму, на думку Пантыфіка, вельмі важна арганізаваць падобныя мерапрыемствы, каб прыцягнуць увагу ўсяго свету да шматлікіх парушэнняў свабоды веравызнання. Фундаментальны закон – гэта павага да высокай годнасці кожнага чалавека, гаворыцца ў тэксце паслання.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лістапада 2018, 11:29