Cerca

Vatican News
Лагатып новай касцёльнай службы “CHARIS” Лагатып новай касцёльнай службы “CHARIS” 

“CHARIS”: большая еднасць каталіцкіх харызматаў – жаданне Папы

Гэта Францішак хоча большай еднасці ў каталіцкім харызматычным руху. Адсюль рашэнне стварыць пры Святым Пасадзе службу “CHARIS”, якая заменіць сабой існуючыя да гэтага часу структуры.

Так пракаментаваў сітуацыю кс. Мігель Дэльгада Галінда, які ў ватыканскай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця адказвае за касцёльныя рухі і супольнасці. Ён падкрэсліў, што тэндэнцыя да аб’яднання зыходзіць з разумення харызмы Аднаўлення ў Святым Духу, што з’яўляецца дарам для ўсяго Касцёла.

“CHARIS” павінна служыць вельмі разнастайнай рэальнасці харызматычных супольнасцей. Таму што тут існуюць і аб’яднанні свецкіх вернікаў, і школы евангелізацыі, і малітоўныя групы... Разнастайнасць вельмі шырокая, таму ёсць патрэба ў служэнні Касцёла, напрыклад, у галіне фармацыі”, - сказаў “Vatican News” святар. Ён назваў новую структуру “інструментам інавацыйным, але не зусім новым”, паколькі Папа ўжо на працягу некалькіх гадоў заклікае да большага адзінства ў хырызматычным руху.

Служба заменіць сабой дзве структуры, якія дагэтуль каардынавалі дзейнасць каталіцкіх харызматаў: Міжнароднае каталіцкае служэнне харызматычнага абнаўлення (International Catholic Charismatic Renewal Service) і Каталіцкае брацтва саюза харызматычных супольнасцей і асацыяцый (Fraternity of Charismatic Covenant Communities and Fellowships). Яе статуты будуць зацверджаны 8 снежня 2018 г. і ўступяць у сілу ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы, 9 чэрвеня 2019 г. “CHARIS”, аднак, не стане нейкім органам улады ў харызматычным руху. Кожная форма Аднаўлення ў Святым Духу застанецца ў папярэдняй касцёльнай юрысдыкцыі і захавае сваю ідэнтычнасць, але атрымае магчымасць карыстацца дапамогай “CHARIS” у выкананні сваёй місіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 лістапада 2018, 12:34