Cerca

Vatican News
Біскуп Ян Сабіла размаўляе з украінскім вайскоўцам Біскуп Ян Сабіла размаўляе з украінскім вайскоўцам 

Біскупы Украіны заклікаюць да малітвы за мір

Украінскія каталіцкія біскупы заклікаюць да малітвы за мір. Гэта звязана з увядзеннем на частцы тэрыторыі ваеннага становішча. Узброены канфлікт тут працягваецца ўжо чатыры гады.

“Тое, што адбываецца ў дадзены момант ва Украіне, у палітыцы, і, у прыватнасці, на лініі Украіна - Расія, гэта адзін вялікі заклік да свету, каб маліцца за мір. Францішак заклікае нас да вялiкай малітвы. Гэта павінны падтрымаць усе лідары краін і касцёльных супольнасцей. Пасланне Святога Айца павінны прыняць усе людзі, якія хочуць удзельнічаць у барацьбе за мір, каб ва Украіне, Еўропе і свеце прыйшлі новыя часы, аб якіх казала Маці Божая ў Фаціме, і цяпер кажа ў Меджугор’і”, - сказаў дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Ян Сабіла.

Ваенны канфлікт на ўсходзе Украіны з рознай інтэнсіўнасцю працягваецца з 2014 г. Два тыдні таму Кіеў наведаў пасланнік Святога Пасаду, кардынал Пітэр Тарксан, які азнаёміўся са станам гуманітарнай дапамогі ў рамках завершанай ужо акцыі “Папа для Украіны”. Дзякуючы ёй жыхары раёнаў, ахопленых вайной, атрымалі дапамогу ў агульным памеры 16 мільёнаў еўра.

28 лістапада 2018, 12:01