Пошук

Кардынал Дональд Вуэрл Кардынал Дональд Вуэрл 

Пантыфік прыняў адстаўку арцыбіскупа Вашынгтонскага

12 кастрычніка 2018 г. Папа прыняў адстаўку кардынала Дональда Вуэрла з пасады арцыбіскупа Вашынгтонскага. Іерарх першы раз склаў адмысловую просьбу тры гады таму, па дасягненні 75-гадовага ўзросту.

Святы Айцец скіраваў да амерыканскага іерарха спецыяльны ліст, які быў апублікаваны на сайце Вашынгтонскай архідыяцэзіі. У ім Папа зазначыў, што просьба аб адстаўцы, прадстаўленая кардыналам Вуэрлам, указавае на яго “сэрца пастыра, які дзякуючы шырыні позірку, здольны распазнаць большае дабро для ўсяго цела, аддае перавагу дзеянням, якія падтрымліваюць, стымулюць і ўмацоўваюць еднасць і місію Касцёла, выходзячы за рамкі бясплодных падзелаў, пасеяных бацькам хлусні, які, імкнучыся параніць пастыра, не жадае нічога іншага, акрамя рассеяння статку”.

“Ты маеш дастаткова інструментаў, каб “апраўдаць” свае дзеянні, адрозніваючы паміж тым, што азначае ўтойваць злачынствы ці не займацца праблемамі, ад таго, што значыць памыляцца. Аднак, твая высакароднасць падштурхнула цябе не станавіцца на гэты шлях самаабароны. За гэта я ганаруся табой і дзякую табе. Так ты падкрэсліваеш намер ставіць на першае месца Божую задуму, а не пэўныя асабістыя праекты, уключаючы тыя, якія можна лічыць добрымі для Касцёла. Тваё адрачэнне ад пасады з’яўляецца знакам адкрытасці і паслухмянасці Святому Духу, Які не перастае дзейнічаць у сваім Касцёле”, - напісаў Францішак.

Прымаючы просьбу аб адстаўцы Пантыфік папрасіў кардынала Дональда Вуэрла працягнуць кіраванне Вашынгтонскай архідыяцэзіяй у якасці Апостальскага адміністратара, пакуль не будзе прызначаны яго наступнік.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 кастрычніка 2018, 10:24