Пошук

Кітайскія біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай - удзельнікі Сінода Кітайскія біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай - удзельнікі Сінода 

Кітайскія біскупы хочуць бачыць Пантыфіка ў сваёй краіне

Два кітайскіх іерархі, удзельнікі пасяджэнняў Сінода, запрасілі Папу наведаць Кітай. У Рым прыехалі: біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай. Так адбылося ўпершыню ў гісторыі Асамблеі.

Прысутнасць прадстаўнікоў кітайскага епіскапату стала магчымай дзякуючы нядаўняму ватыкана-кітайскаму пагадненню, у выніку чаго ўсе біскупы ў Кітаі ў цяперашні час знаходзяцца ў камуніі з Папам.

Біскуп Го даў інтэрв’ю італьянскай каталіцкай газеце “Avvenire”. Ён прызнаўся, што ўдзел у пасяджэннях стаў для яго сапраўднай ласкай. “Я адчуў, што на самой справе Касцёл з’яўляецца вялікай сям’ёй, у нас той жа хрост, тая ж вера. І хоць культуры і мовы розныя, мы адно, і такім чынам, утвараем адзін Касцёл, аб’яднаны ў разнастайнасці”, - сказаў 50-гадовы іерарх.

Кітайскія біскупы мелі магчымасць асабіста паразмаўляць з Пантыфікам. “Ён сказаў, што любіць нас, любіць нашу краіну і заўсёды шмат моліцца за хрысціян у Кітаі. А мы сказалі яму, што Касцёл у Кітаі моліцца за яго”, - прызнаўся біскуп Го.

“У гэтыя дні мы запрасілі Францішка прыехаць у Кітай. Мы чакаем яго. Час візіту ведае Пан. Але мы молімся аб гэтым, молімся на Ружанцы, каб гэты момант наступіў хутка. Каб немагчымае стала магчымым, так як наша прысутнасць тут”, - сказаў кітайскі біскуп.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2018, 11:28