Пантыфік заклікаў іерархаў шукаць новыя шляхі рэалізацыі “шчодрай і адказнай салідарнасці”, “братняга пастырскага супрацоўніцтва”, на аснове духоўных каштоўнасцей, заснаваных на думцы, мастацтве і культуры Еўропы. Святы Айцец спадзяецца, што сустрэча пасадзейнічае “ўмацаванню камунікацыйных сувязяў паміж еўрапейскімі біскупамі”, даючы дадатковы імпульс для місіі Касцёла, асабліва ў адносінах маладзі.
Пленарная асамблея адбываецца ў Познані з 13 па 16 верасня 2018 г. Сёлета яна прысвечана тэме духоўнай салідарнасці ў Еўропе. Трэба нагадаць, што папярэдні сход еўрапейскіх біскупаў праходзіў у канцы верасня 2017 г. у Мінску.