Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прыме дэлегацыю епіскапату ЗША

У наступны чацвер, 13 верасня 2018 г. Папа прыме кіраўніцтва епіскапату Злучаных Штатаў Амерыкі, паведаміў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк. Ён дадаў, што сустрэча пройдзе каля поўдня ў Апостальскім палацы.

Дэлегацыя будзе складацца з старшыні епіскапату, кардынала Даніэля Дзінарда, віцэ-старшыні, арцыбіскупа Хасэ Орасіа Гомеса, генеральнага сакратара, кс. Браяна Брансфілда, а таксама кардынала Шона Патрыка О’Мэлі, арцыбіскупа Бостанскага, старшыні Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

У спецыяльным лісце, апублікаваным у канцы жніўны, кардынал Дзінарда запэўніў, што амерыканскія біскупы хочуць працаваць у адзінстве са Святым Айцом, паколькі зацікаўлены аб’ектыўным высвятленнем справы. “Пастаўленыя пытанні заслугоўваюць канчатковых і заснаваных на фактах адказаў. Без іх нявінныя могуць быць закрануты ілжывымі абвінавачваннямі, а вінаватыя могуць паўтарыць грахі мінулага”, - напісаў старшыня амерыканскага епіскапату.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 верасня 2018, 12:27