Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Бразільская моладзь выказала падтрымку Пантыфіку

Моладзь з бразільскай Амазоніі напісала ліст да Францішка. Ён стаў вынікам 3-дзённай сустрэчы ў Манаус – сталіцы Амазонас, у рамках падрыхтоўкі да Сіноду Біскупаў на тэму Амазоніі, які адбудзецца ў 2019 г.

У форуме ўзялі ўдзел маладыя людзі з розных груп, індзейскіх плямёнаў і грамадскіх і касцёльных рухаў.

“Мы заўважылі, што, хоць кожны з нас мае сваю тоеснасць, духоўнасць, адрозніваецца ад іншых, калі мы глядзім на Амазонію, у нас аднолькавыя жаданні”, - падкрэсліў Фэліпэ Фіальё, рэгіянальны сакратар душпастырства моладзі першага Паўночнага рэгіёну Касцёла ў Бразіліі.

У сваім лісце да Папы ўдзельнікі сустрэчы папрасілі, каб Касцёл “верыў у прыгажосць навізны, якую прапануе моладзь”. Яны выказалі поўную падтрымку Святому Айцу, пантыфікат якога – на іх думку, – “прыносіць новае дыханне радасці і навізны ў сэрцы Касцёла”.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 верасня 2018, 11:32