Айцец Карлас Рыўдавец Монтэс Айцец Карлас Рыўдавец Монтэс 

У Перу забіты іспанскі місіянер

У Перу быў забіты іспанскі езуіт, айцец Карлас Рыўдавец Монтэс. На працягу 38 гадоў ён быў місіянерам у Амазоніі, працуючы сярод карэнных народаў.

“Прагнем выказаць нашы пакуты і боль па прачыне смерці айца Карласа Рыўдавеца, а таксама асудзіць усялякія праявы насілля”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Таварыства Езуса, да якога належаў загінулы святар.

Звязанае цела 73-гадовага місіянера з глыбокімі нажавымі раненнямі было знойдзена раніцай 10 жніўня 2018 г. у яго доме на поўначы краіны, дзе ён займаўся душпастырствам. “Маем надзею, што грамадзянскія ўлады змогуць высветліць прычыны яго смерці і абставіны, якія да яе прывялі”, - падкрэслілі мясцовыя езуіты.

Айцец Карлас Рыўдавец Монтэс працаваў у Амазоніі з 1980 г. Ён карыстаўся павагай і любоўю мясцовых жыхароў, для якіх рэалізаваў вялікую колькасць дабрачынных праектаў.

Місіянер стаў 22 каталіцкім святароў, які быў забіты ў 2018 г. у свеце. Як і ў папярэднія гады самым нябеспечным рэгіёнам для духавенства застаецца Паўднёвая Амерыка.

У кастрычніку 2019 г. у Ватыкане пройдзе Сінод Біскупаў на тэму: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”. Галоўная мэта заключаецца ў вызначэнні новых шляхоў для евангелізацыі гэтага рэгіёну, асабліва карэннага насельніцтва, часта забытага і пазбаўленага надзеі на спакойную будучыню, у тым ліку па прычыне крызісу амазонскіх лясоў, “лёгкіх”, якія маюць надзвычайную важнасць для нашай планеты, казаў Папа абвяшчаючы аб гэтай падзеі.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 жніўня 2018, 13:36