Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Тысячы падлеткаў і маладых людзей сустрэнуцца з Папам

Тысячы падлеткаў і маладых людзей з усяго свету 19 жніўня 2018 г. будуць маліцца разам з Папам на плошчы св. Пятра. Яны прыедуць з Асізі, дзе ўжо ў восьмы раз праходзіць Міжнародны моладзевы форум.

З 13 па 19 жніўня 2018 г. тысячы юнакоў і дзяўчат з многіх краін, якія сабраліся ў Асізі, абмяркоўваюць адзін з самых няпростых пытанняў: аб асабістай святасці ў сучасным свеце. Аднак паглыбленне ў тэму і інтэлектуальныя разважанні былі б марныя без дапамогі малітвы, таму ўдзельнікам мерапрыемства прапануюцца канкрэтныя інструменты, каб захоўваць жывыя адносіны з Богам: штодзённая св. Імша, малітва на Ружанцы, а таксама пілігрымка ў Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі, у Эрэма-дэла-Карчэры і Рываторта.

“Наша мэта, як арганізатараў, дапамагчы моладзі адкрываць хрысціянскае пакліканне штодзённай святасці”, - патлумачыў айцец Сімонэ Тэнуці з францішканскага моладзевага цэнтра Асізі. “Узгадаем св. Францішка: мы разумеем, што ён не нарадзіўся святым, – ён стаў ім. І кожны малады чалавек, кожны з нас, можа бачыць сябе на шляху св. Францішка да святасці. Гэта святасць, якая складаецца з дробязей: з умення правільна прымаць уколы самалюбства і штодзённыя радасці. Таму святым можна стаць дзе заўгодна – на працы, у сям’і, з сябрамі, у адпачынку, у трамваі: гэта – галоўнае, што трэба засвоіць”, - святар.

З пятніцы 17 жніўня ўдзельнікі Міжнароднага моладзевага форуму знаходзяцца ў Рыме: яны абвяшчаюць Евангелле і дзеляцца сведчаннем веры на вуліцах італьянскай сталіцы, а ў нядзелю раніцай збяруцца на плошчы св. Пятра, каб сустрэцца з папам Францішкам на малітве.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 жніўня 2018, 15:23