Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец запрасіў да чытання новага “YOUCAT for Kids”

Францішак заклікаў бацькоў разам з дзецьмі чытаць новы катэхізіс “YOUCAT”. Кніга змяшчае пытанні, якія мільёны дзяцей ва ўсім свеце ставяць сваім бацькам і катэхетам.

“Не варта адказваць маўчаннем на пытанні дзяцей, трэба самім быць камунікатарамі веры, - напісаў ён у прадмове да “YOUCAT for Kids”. Выдаўцом дзіцячага катэхізіса з’яўляецца Канферэнцыя Біскупаў Аўстрыі. Яго нямецкамоўная версія з’явілася ў аўстрыйскіх кнігарнях 1 жніўня 2018 г.

“Дапамажыце сваім дзецям адкрыць любоў Езуса! Гэта ўмацуе іх і дадасць упэўненасці ў сабе”

, - звярнуўся да бацькоў Святы Айцец.

Кніга змяшчае пытанні, якія мільёны дзяцей ва ўсім свеце ставяць сваім бацькам і катэхетам, і таму “YOUCAT for Kids” таксама неабходны, як і вялікі катэхізіс. Гэты новы падручнік веры выдатна дапаможа бацькам і дзецям правесці час разам, адкрываючы ўсё больш і больш любоў Бога, напісаў Францішак.

Новы “YOUCAT” прызначаны для дзяцей ва ўзросце 8-10 гадоў і быў задуманы, каб бацькі, нават тыя, хто не мае асаблівых рэлігійных ведаў, знайшлі ў ім кампендый ведаў і аснову для размоў пра веру ў сям’і. На 240 старонках, у выглядзе пытанняў і адказаў, на мове, зразумелай дзецям, у ім змяшчаюцца асноўныя элементы веры Каталіцкага Касцёла. Гэта перамяжоўваецца з ілюстрацыямі з коміксаў і мультфільмаў, рэпрадукцыямі твораў мастацтва, сведчаннямі знакамітых людзей і святых. Ёсць спасылка на сайт, які змяшчае дадатковыя матэрыялы.

Францішку прадставяць дзіцячы катэхізіс падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая 21-26 жніўня 2018 г. будзе праходзіць у Дубліне.

Над “YOUCAT” працавалі чатыры гады. Тэкст падрыхтавала група тэолагаў і душпастыраў з розных дыяцэзій Аўстрыі. Ён прайшоў “тэсціраванне” ў некалькіх дзіцячых садках і сем’ях. 24 мая 2018 г. змест зацвердзіла ватыканская Дыкастэрый па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Кампендый для дзяцей закрывае папулярную серыю, распачатую катэхізісам “YOUCAT” для моладзі. Выданне, прадстаўленае сем гадоў таму падчас Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, стала сапраўдным бестселерам і сёння ўжо перакладзена на 72 моў і выдадзена ва ўсім свеце шматмільённымі тыражамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 жніўня 2018, 14:21